Занятасць меншала, беспрацоўе зніжалася. Тлумачым парадокс у эканоміцы Беларусі

Калі працы няма / pixabay.com
Калі працы няма / pixabay.com

"Летась у нас склалася парадаксальная сітуацыя. Занятасць меншала, у тым ліку ў сферах IT і будаўніцтва, а беспрацоўе зніжалася", — расказвае Еўрарадыё акадэмічная дырэктарка BEROC Кацярына Барнукова.

Паводле крытэраў Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), узровень беспрацоўя ў Беларусі ў 4 квартале 2022 года склаў 3,6% ад працоўнай сілы. Гэта значыць, што ў 4 квартале беспрацоўе было найменшым у параўнанні з усімі 4 кварталамі, па якіх ёсць дадзеныя ў адкрытым доступе.

Занятость падала, безработица снижалась. Объясняем парадокс в экономике Беларуси
Акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова / Еўрарадыё

Еўрарадыё: “У абсалютным значэнні колькасць беспрацоўных у Беларусі склала 179,4 тысячы чалавек. Гэта стала рэкордна нізкім лікам за даступны перыяд вымярэнняў",піша партал banki24.by.

Як тады можна растлумачыць падзенне занятасці?

Кацярына Барнукова: Наогул, гэта магло здарыцца за кошт скарачэння самой працоўнай сілы — скарачэння тых людзей, якія працуюць або гатовыя працаваць. Відавочна, што гэтае скарачэнне можа адбывацца асноўнымі спосабамі.

Першы — выхад на пенсію, што з'яўляецца стандартнай сітуацыяй для Беларусі. Скарачэнне занятасці ў Беларусі адбываецца пастаянна, акрамя, можа быць, нейкіх перыядаў аднаўлення, напрыклад, эканамічнага буму пасля падзення эканомікі ў 2018-2019 гадах. У цэлым звычайна занятасць зніжаецца, таму што дзясяткі тысяч чалавек сыходзяць на пенсію кожны год.

У Беларусі людзі не выходзяць на пенсію аўтаматычна. Па дасягненні пенсійнага ўзросту многія захоўваюць жаданне працаваць. Але ў крызісныя часы яны першыя трапляюць пад скарачэнні.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі