Замест “Крумкачоў” у вышэйшай лізе будзе мінскае “Тарпеда”

Замест “Крумкачоў” у вышэйшай лізе будзе мінскае “Тарпеда”

Замест “Крумкачоў” у вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі ў адпаведнасці з рэгламентам будзе мінскае “Тарпеда”, інфармуе сайт by.tribuna.com са спасылкай на АБФФ. Раней тарпедаўцы атрымалі адпаведную ліцэнзію на ўдзел у першынстве ў эліце. Як вядома, летась гэтая каманда не здолела прабіцца ў вышэйшую лігу, у першай лізе заняла толькі трэцяе месца. Аднак фінансавыя праблемы ў “Крумкачоў” прывялі да таго, што клуб не атрымаў ліцэнзію на ўдзел у вышэйшай лізе (камітэт па ліцэнзаванні адмовіўся разглядаць заяву). Апеляцыя не дала выніку, а 19 сакавіка адхіліла заяву ФК “Крумкачы” апошняя інстанцыя — футбольны арбітраж АБФФ. Цяпер гэты клуб зможа выступіць толькі ў другой лізе.

У мінскага “Тарпеда” ёсць расійскі інвестар — бізнесмен Міхаіл Міраненкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі