Вы тут

Законапраект аб перайменаванні Валгаграда ў Сталінград накіруюць у Дзярждуму

Валгаград / planetofhotels.com​

Сустаршыня партыі "Справядлівая Расея — За Праўду" Захар Прылепін у кастрычніку ўнясе ў Дзярждуму праект закона аб перайменаванні Валгаграда ў Сталінград, паведамляе ТАСС.

Прылепін лічыць, што антысаветызм стаў "галоўным прыкметай русафобіі" ў Еўропе. У гэтай сітуацыі, заявіў ён, трэба настойваць на сімвалічным вяртанні самых важных і знакавых паняццяў савецкай эпохі.

"Сталінград — не менавіта Сталін, а Сталінград як горад герояў, горад тытанаў, горад пераможцаў, які пераламаў ход самай страшнай сусветнай вайны павінен, абавязаны вярнуць сваё імя", — упэўнены Прылепін.

Выбары ў Дзярждуму восьмага склікання пройдуць 17-19 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.