У Гомелі некалькі месяцаў вісела вялізная рэкламная расцяжка са Сталіным

Банер з партрэтам Сталіна ў цэнтры Гомеля / "Флагшток"

Банер з партрэтам Сталіна ў цэнтры Гомеля / "Флагшток"

У цэнтры Гомеля некалькі месяцаў вісеў рэкламны банэр з партрэтам Іосіфа Сталіна. Толькі днямі расцяжку нарэшце прыбралі, піша "Флагшток".

Банер у цэнтры Гомеля каля цэнтральнага рынку вывесілі напярэдадні святкавання чарговага Дня Перамогі. Каля яго адразу сталі ладзіць фотасесіі прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі.

"Флагшток" звярнуўся ў Гомельскі гарвыканкам з пытаннем, ці прайшоў гэты банер узгадненне ў мясцовых органах улады. У аддзеле ідэалагічнай работы выканкама сказалі, што выяўленне гістарычных асоб на рэкламе ў цэлым дапушчальнае, але ёсць абмежаванні, таму трэба разглядаць асобна ў кожным канкрэтным выпадку. Наконт банера з партрэтам Сталіна чыноўнікі заявілі, што нічога не ведаюць. Але дадалі, што рэклама на камерцыйных аб'ектах праходзіць узгадненне ва ўпраўленні гандлю.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама Яўген Пестуноў заявіў журналістам, што нічога не ведае пра гэты плакат: "Трэба паглядзець. Я адпраўлю спецыяліста, каб паглядзець. Напэўна, дрэнна глядзеў. Колькі быў на рынку, ні разу не бачыў".

І толькі 31 жніўня стала вядома, што банер нарэшце дэмантавалі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі