У Віцебскім дзяржаўным універсітэце згуляюць у гульню "Вораг народа"

Грамадзяне СССР патрабуюць расправы над "ворагамі народа"
Грамадзяне СССР патрабуюць расправы над "ворагамі народа"

4 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце згуляюць у "Ворага народа". Гэта будзе настольная ролевая гульня па матывах гульні "Мафія". А пройдзе яна ў межах "Комплексу мерапрыемстваў, прысвечаных "Году гістарычнай памяці" напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі".

Перад тым разам са студэнтамі Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў актавым зале ВДУ паглядзяць і абмяркуюць "Казку пра Мальчыша-Кібальчыша". А таксама — паспяваюць "патрыятычнае караоке".

"Вораг народа" — панятак з часоў "Вялікага тэрору" ў СССР. У 1930-я і пазней гэты цэтлік клеілі і на тых, каму не падабалася савецкая ўлада, і на заможных сялянаў, і на іншых людзей, якіх сістэма па тых ці іншых прычынах вырашыла перамалоць. Пад рэпрэсіі траплялі не толькі самі "ворагі народа", але і іх сваякі, уключна з дзецьмі. Ахвярамі тэрору сталі мільёны савецкіх людзей, значная частка з якіх пазней была рэабілітаваная. 

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце згуляюць у гульню "Вораг народа"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі