Выйшла беларуская гульня, якая яшчэ да рэлізу стала хітом
Кіберпанк-гульня Replaced / Sad Cat Studios
Выйшла беларуская гульня, якая ў вішлісце мільёна карыстальнікаў Steam. Гаворка ідзе пра Replaced, які беларусы распрацоўвалі ажно 8 гадоў.
Replaced — платформер у стылі кіберпанк са стылёвай піксельнай графікай. Дэма-версія гульні скрала шмат каго праз цікавасць і прыгажосць, таму яе ў спіс жаданага і дадала такая колькасць геймераў з усяго свету. Таксама яшчэ да афіцыйнага рэлізу Replaced атрымала станоўчыя водгукі ад блогераў.
Дарэчы, у Replaced ёсць беларуская лакалізацыя.
Беларуская студыя, якая распрацоўвала гульню, называецца Sad Cat Studios, цяпер яна працуе ў Гданьску.
Цана Replaced — каля 20$. Трэйлер можаце паглядзець у пасце ніжэй.