Закон вуліцы кажа: ты можаш адказаць, калі цябе ўдарылі першым — Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч / newspix.pl

Канфлікт з фанатамі — прычына таго, што Аляксандр Хацкевіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера польскага футбольнага клуба "Заглэмбе" з Сасноўца. Пра гэта сам спартовы спецыяліст заявіў у інтэрв'ю выданню Przeglad Sportowy.

Раней у СМІ публікавалася інфармацыя, што пасля чарговага пройгрышу каманды на трэніроўку прыйшлі фанаты, якія пабілі Хацкевіча. Сам трэнер апісвае сітуацыю крыху іначай:

"На трэніроўку прыйшоў агрэсіўны натоўп у балаклавах і пачаў скардзіцца на каманду. Калі я павярнуўся да іх, то сказаў ім па-англійску: "Здыміце маскі". У адказ адзін з іх нанёс удар. Я заблакаваў яго. Закон вуліцы абвяшчае, што калі цябе ўдарылі першым, ты можаш нанесці ўдар у адказ. Аднак я разумеў, што калі я адкажу, то адбудзецца вялікі канфлікт з цяжка прадказальнымі наступствамі".

Пасля гэтага, кажа Хацкевіч, ён разам з некаторымі гульцамі сышоў у распранальню. Спецыяліст абвяргае, што яго пабілі: "Бачыце ў мяне нейкія траўмы? Гэта толькі ў інтэрнэце напісалі, што збілі трэнера".

Па словах Хацкевіча, неўзабаве хуліганы сышлі, а потым прыехала паліцыя, якую выклікаў хтосьці з клуба.

"Мы сказалі паліцыянтам, што не будзем падаваць заяву. Паліцыя пайшла, і мы працягнулі трэніроўку. Потым да мяне прыйшла крымінальная паліцыя. Мне сказалі, што я павінен напісаць заяву, бо на мяне напалі, і што яны пачнуць расследаванне. Я прыехаў у аддзяленне паліцыі ў сем вечара і напісаў заяву", — падзяліўся падрабязнасцямі беларускі спецыяліст.

Памочнік Хацкевіча Міхаіл Залеўскі расказаў, якія прэтэнзіі выказвалі нападнікі: "Сказалі мне: "Спердаляй на Беларусь!". Украінцам крычалі, што маюць "спердаляць на Украіну". Валенсіі і Рэмі сказалі, што "няма месца для чорных". Крычалі, што маюць гуляць мясцовыя футбалісты з Сасноўца".

Клуб "Заглэмбе" займае апошняе месца ў другім па сіле польскім дывізіёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі