Забарона наведваць лясы ўведзеная ў 82 раёнах

Забарона наведваць лясы ўведзеная ў 82 раёнах

Забарона наведваць лясы ўведзеная ў 82 раёнах Беларусі. Прычынай такіх абмежаванняў зрабілася анамальна спякотная надвор'е, падчас якога павышаецца рызыка лясных пажараў. На сёння для наведвання закрытыя лясы ва ўсёй Брэсцкай вобласці.

Тым не меней засталіся раёны, на якія забарона не распаўсюджваецца:

  • Віцебская вобласць: Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Пастаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Полацкі, Ушацкі, Лепельскі, Гарадоцкі, Бешанковіцкі, Чашніцкі, Талачынскі, Аршанскі, Дубровенскі;
  • Гродзенская вобласць: Карэліцкі, Навагрудскі, Дзятлаўскі, Слонімскі, Зэльвенскі, Мастоўскі, Шчучынскі, Ваўкавыскі, Бераставіцкі, Свіслацкі;
  • Гомельская вобласць: Акцябрскі;
  • Магілёўская вобласць: Бабруйскі, Кіраўскі, Слаўгародскі, Чэрыкаўскі, Дрыбіцкі, Горацкі, Круглянскі;
  • Мінская вобласць: Капыльскі, Маладзечанскі, Лагойскі.

Інфармацыя пра абмежаванні на наведванне лясоў паказаная на інтэрактыўнай карце Міністэрства лясной гаспадаркі, якая аператыўна абнаўляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі