За тры месяцы 2018-га МУС выявіла 166 дзяцей, якія пацярпелі ад педафіліі

За тры месяцы 2018-га МУС выявіла 166 дзяцей, якія пацярпелі ад педафіліі

Міністэрства ўнутраных спраў за сакавік-студзень 2018 года выявіла 474 злачынствы ў сферы гандлю людзьмі ды іншых звязаных з ім дзеянняў. Гэта на 10,6% менш, чым за першыя тры месяцы 2017 года. 

Як паведамляе прэс-служба МУС, з пачатку года выяўленыя 35 ахвяраў гандлю людзі, сярод якіх пяць — непаўналетнія. З іх 33 ахвяры (у тым ліку 5 непаўналетніх) зазналі сэксуальную эксплуатацыю, 2 — працоўную. Унутры краіны эксплуатаваліся 29 ахвяраў (у тым ліку пяць непаўналетніх), шасцярых меркавалася вывезці за мяжу.

МУС рапартуе, што ўдалося перакрыць канал вывазу грамадзян у Грэцыю для сексуальнай эксплуатацыі (2 ахвяры). Агулам з вывазам ахвяраў за мяжу звязаныя пяць злачынстваў. Па крымінальных справах праходзіць 20 падазраваных у трафікінгу (14 асобаў арыштаваныя).

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутая 281 асоба, якая займалася аказаннем платных сэксуальных паслуг.

За выраб і распаўсюд парнаграфіі да адказнасці выяўлена 220 злачынстваў, у тым ліку 218 — з выкарыстаннем інтэрнэту. 

17 злачынстваў адносяцца да вырабу і распаўсюду дзіцячай парнаграфіі. Усе яны ўчыненыя пры абцяжваючых абставінах, у тым ліку 10 — з выкарыстаннем інтэрнэту.

"Выяўленыя 2 малалетнія хлопчыкі, 2 малалетнія і 1 непаўнагадовая дзяўчынка, выкарыстаныя для вырабу дзіцячай парнаграфіі. Па крымінальных справах праходзяць 183 падазраваных у абароце парнаграфіі і ўцягванні дзяцей у антыграмадскія паводзіны (9 асобы арыштаваныя)", — гаворыцца ў статыстыцы МУС.

Выяўлены 166 дзяцей, якія пацярпелі ад педафіліі, уключаючы 54 малалетніх. Па крымінальных справах праходзяць 118 падазраваных у педафіліі, прычым 48 чалавек ужо арыштаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі