За тэхабслугоўванне беларусы будуць плаціць як і прадпрымальнікі?

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі разглядае варыянт, пры якім жыхарам вялікіх кватэр давядзецца плаціць за тэхабслугоўванне па тым жа тарыфе, што і прадпрымальнікам.
У Мінскім упраўленні ЖКГ Еўрарадыё патлумачылі, што ўключае ў сябе "тэхабслугоўванне". Вось што кажа яго супрацоўніца Лілія Фралова:

“Тэхабслугоўванне - гэта ўсё, што датычыцца абслугоўвання ўсіх інжынерных сетак, і аб’ектаў дабраўпарадкавання дваравых тэрыторый. Унутры кватэры вы сама сабе гаспадыня. Размова ідзе пра месцы агульнага карыстання, інжынерныя сістэмы: вадаправод, каналізацыя, электрасістэмы, падводкі”.

Каб разабрацца з тарыфамі, па якіх плацяць за тэхабслугоўванне мінчукі, мы патэлефанавалі ў разліковы цэнтр 16-га сталічнага ЖЭСа. Вось што распавядае яго супрацоўніца Марыя Калечыц:

“Калі звычайны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне складае 296 рублёў, то тое, што аплочваецца па нарматыўным сабекошце, то бок лішнія метры - 750,6 рублёў, то бок атрымліваецца амаль у 3 разы больш".

Іншая сітуацыя з прадпрымальнікамі. У іх і тарыфы іншыя, і яшчэ аплату за ліфты нядаўна ўвялі. Распавядае Марыя Калечыц:

"Там зусім іншыя тарыфы, а яшчэ дадаткова раней не было аплаты за ліфт, а цяпер яшчэ аплату за ліфт мусяць з іх здымаць”.

Па словах першага намесніка міністра ЖКГ Генадзя Ляпунова, прадпрымальнікі, якія зарэгістраваныя ў сваіх кватэрах у якасці суб’ектаў гаспадарання, мусяць плаціць 50% кошту паслуг ЖКГ, іншыя ж жыхары - 29, 8%. Зараз пытанне аб аплаце будзе пераглядацца. Магчыма, жыхарам давядзецца плаціць па тым жа тарыфе, што і прадпрымальнікам.

Так, калі сям’я з трох чалавек мае кватэру плошчай 90 м. кв., то за 70 м. кв. яны аплочваюць 20 720 рублёў і 15 708 рублёў за "лішнія" метры. Калі сума за дадатковую плошчу падымецца да тарыфаў прадпрымальнікаў, то яна складзе 26 356 рублёў. Атрымліваецца, што за лішнія 20 метраў прыдзецца заплаціць болей, чым за 70 належных.

Аднак на сённяшні дзень гэта рашэнне знаходзіцца толькі ў стадыі разгляду.


Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі