Вы тут

За суткі ў Беларусі 306 новых выпадкаў COVID-19

Каранавірус у Беларусі / sb.by

Па стане на 25 верасня ў Беларусі зарэгістравана 76 957 выпадкаў захворвання на каранавірус. У параўнанні з мінулымі суткамі прырост зафіксавана 306 новых выпадкаў заражэння, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Памерлі 807 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19 (+5).

Вылечыліся і былі выпісаныя 73 925 пацыентаў (+187). 

За час пандэміі было праведзена 1 792 426 тэстаў (+16 155).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.