За стрыптызёрак на конкурсе "Міс-Мінск 2013" нікога не пакаралі

Інтэрнэт-газета "Салiдарнасць" вырашыла высветліць, ці быў пакараны хтосьці з адміністрацыі тэлеканала — у прыватнасці, дырэктар прадзюсарскага цэнтра ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Анастасія Гузель-Ганіева. Тым больш, што конкурс, у які было ўкладзена 2 мільярды рублёў, так і не выйшаў у эфір.





Аднак у прыёмнай дырэкцыі журналістам заявілі, што адказы дае толькі прэс-служба. А прэс-сакратар канала СТВ Анастасія Савіцкая паведаміла, што гэтая сітуацыя застанецца без каментароў.





Нагадаем, што скандал узнік пасля таго, як высветлілася, што вялікая частка пераможцаў на конкурсе — прафесійныя стрыптызёркі.