Вы тут

За стаянку на месцах для інвалідаў на Гомельшчыне аштрафавалі 216 кіроўцаў

Фота: БЕЛТА

216 чалавек аштрафавалі гомельскія даішнікі ў студзені-кастрычніку 2018 года за неправамерную стаянку на месцах, адведзеных для транспарту людзей з інваліднасцю. Прычым 158 чалавек з гэтай колькасці былі аштрафаваныя ў Гомелі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавяла інспектар аддзялення прапаганды і агітацыі УДАІ УУС аблвыканкама Дар'я Смаляк.

Па яе словах інспектары ДАІ правяраюць, як выконваюцца правілы паркоўкі каля супермаркетаў, рынкаў, прадуктовых крам і ўстаноў адукацыі. Напрыклад, падчас апошняга рэйду ў Навабеліцкім раёне Гомеля за паўтары гадзіны да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі трох кіроўцаў за неправамерную стаянку на месцы для транспарту людзей з інваліднасцю.

Дарэчы, парушальнікі часцей за ўсё тлумачаць свае дзеянні спешкай і няўважлівасцю.