Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту са студзеня па травень 2015 года склаў 16,3 трлн рублёў, або 5,1% да ВУП, паведамляе Міністэрства фінансаў.
Агульны прыбытак рэспубліканскага бюджэту за той жа перыяд склаў 64,7 трлн рублёў ці 41,3% ад удакладненага гадавога плану.
Па стане на 1 чэрвеня 2015 года запазычанасць па падатках і зборах роўная 1,4 трлн рублёў. Выдаткі рэспубліканскага бюджэту са студзеня па травень склалі 48,4 трлн (34,3% удакладненага гадавога плана).
Нагадаем, што Рэспубліканскі бюджэт на 2015 год быў створаны з прафіцытам у памеры 15,7 трлн рублёў. Бюджэт на гэты год быў разлічаны зыходзячы з цэнаў на сырую нафту ў 83 долары за барэль.
Прыбытак рэспубліканскага бюджэту ў мінулым годзе перавысіў выдаткі на 5,4 трлн рублёў (0,7% да ВУП). Першапачаткова рэспубліканскі бюджэт на 2014 год быў зацверджаны бездэфіцытным.
Фота: freesmi.by