За продаж спіртнога падлеткам у Мінску хочуць звальняць прадаўцоў

Па яе словах, якія перадае БЕЛТА, кожнае чацвёртае злачынства ў нашай краіне падлеткі здзяйсняюць у нецвярозым стане. Таму чыноўнікі лічаць неабходным больш жорстка караць прадаўцоў, якія прадаюць алкагольныя напоі непаўналетнім. У якасці меры пакарання называюцца грашовыя штрафы і забарона надалей працаваць па спецыяльнасці.



Акрамя таго, Герасіменка заявіла, што ў перспектыве плануецца на агульнадзяржаўным узроўні увесці адказнасць бацькоў за супрацьпраўныя паводзіны іх дзяцей. У іх ліку называецца ўжыванне дзецьмі алкагольных і слабаалкагольных напояў, таксічных і псіхатропных рэчываў.



Фота — ua-reporter.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі