Вы тут

За пост у ФБ Вінаградава вінавацяць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса

Павел Вінаградаў / Еўрарадыё

Грамадскаму актывісту Паўлу Вінаградаву выставілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Падставай стаў яго пост у Фэйсбуку. Пра гэта напісала ягоная жонка Святлана.

Актывіста вінавацяць у наступным:

артыкул 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці;

Артыкул 367 — Паклёп на прэзідэнта;

Артыкул 342 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Па словах жонкі, расследаванне крымінальнай справы завершанае. Матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

22 снежня Паўла Вінаградава ў Беразіне затрымаў АМАП. Акурат сёння праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Цяпер Вінаградава ўтрымліваюць у ІЧУ ў Беразіне

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.