За паўгода за вайсковыя злачынствы асудзілі 28 чалавек, яшчэ 19 чакаюць суда

За полгода за армейские преступления осудили 28 человек и ещё 19 ждут суда

З дня на дзень будзе абвешчаная дата разгляду справы загінулага ў Печах вайскоўца Аляксандра Коржыча. Пра гэта 31 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры абвясціў першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч. Паводле дадзеных судзейскай статыстыкі, у першым паўгоддзі 2018 года за здзяйсненне воінскіх злачынстваў па крымінальных справах аб нестатутных ўзаемаадносінах ва Узброеных сілах асуджана 28 чалавек, а за ўвесь 2017-ы — 31 чалавек.

З іх 16 чалавек асуджаныя за "парушэнне статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці" (арт. 443 КК), чытай за дзедаўшчыну. Дарэчы, за ўвесь 2017 год па гэтым артыкуле былі асуджаныя толькі 9 чалавек. Цяпер ужо ў паўтара разы больш!

У 2018 годзе пяць асуджаных па артыкуле 443 КК павінны былі апынуцца за кратамі, але да двух з іх прымененая адтэрміноўка выканання пакарання, а адзін атрымаў умоўны тэрмін. Шасці прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі, яшчэ пяць падвергліся арышту.

Дванаццаць чалавек асуджаныя за злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады альбо бяздзейнасць улады (арт. 455 КК). Магчыма, гэта афіцэры, якія трапіліся ў тым ліку і на ўтойванні дзедаўшчыны. Тут за кратамі павінны былі апынуцца пяць чалавек, але да чацвярых з іх прымененая адтэрміноўка выканання пакарання. Пакаранне ў выглядзе абмежавання волі прызначанае пяці вайскоўцам, у выглядзе арышту — двум.

І гэта яшчэ не ўсё. Цяпер у судах знаходзіцца 12 крымінальных спраў аб нестатутных узаемаадносінах у арміі ў дачыненні да 19 чалавек.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі