За паўгода ў Беларусі адбылося 210 забойстваў

Генпракуратура падвяла вынікі першых шасці месяцаў 2015 года. Па звестках пракурорскіх работнікаў, сёлета вырасла колькасць зарэгістраваных злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — на 3,4%. Рост адзначаны ва ўсіх абласцях акрамя Віцебскай вобласці і Мінска.

Але пры гэтым амаль на 6% (з 223 да 210) зменшылася колькасць забойстваў, на 6,4% (з 452 да 423) — наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў, перадае прэс-службы Генпракуратуры.  

Фота: naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі