За падвышэнне коштаў з крам у гэтым годзе сабралі ўжо больш за 1 млн штрафаў

У прадуктовай краме​ / mlyn.by
У прадуктовай краме​ / mlyn.by

Міністэрства гандлю і антыманапольнага развіцця адчыталася аб барацьбе з жаданнем магазінаў залішне павысіць цэны. За няпоўныя тры месяцы 2022 года кантралёры выявілі 263 факты, калі гандаль не выконваў законы аб цэнаўтварэнні.

105 чалавек сталі фігурантамі адміністрацыйных спраў. Было выпісана штрафаў на суму ў 1 094 100 рублёў. Для параўнання выніковая сума штрафаў за аналагічныя правапарушэнні за ўвесь 2021 год склала 1,2 мільёна рублёў.

Часцей за ўсё завышаныя цэны былі на дзіцячае харчаванне, гародніну, мяса, крупы і макароны, а таксама лекі. У якасці прыкладу ў ведамстве прывялі практыку адной з гандлёвых сетак. Тут гранічны максімум гандлёвых надбавак на кансервы для дзіцячага харчавання быў перавышаны ў чатыры разы, на гародніну  у два разы.

Нагадаем, раней у Беларусі быў спачатку "замарожаны" рост коштаў на некаторыя сацыяльна значныя тавары, а потым усталяваная столь па росце коштаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі