Вы тут

За месяц сярэдні заробак у Беларусі знізіўся на два рублі

sb.by

За месяц намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў у Беларусі знізіўся на два рублі. У траўні ён склаў 1071,6 рубля, у красавіку — 1073,7, інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак пасля выплаты падаткаў сярэдні заробак складае толькі каля 922 рублёў.

У сакавіку і красавіку 2019-га сярэдні заробак у нашай краіне крыху вырас, але ў канцы вясны вярнулася тэндэнцыя пачатку года.