За хабар затрымалі менеджара Добрушскага фарфоравага завода

Частка хабару была ў беларускіх, частка — у расійскіх рублях

Частка хабару была ў беларускіх, частка — у расійскіх рублях / @pressmvd

Сілавікі паведамілі аб затрыманні службовай асобы ЗАТ "Добрушскі фарфоравы завод". Падставай для затрымання стаў хабар. Пры сабе ў мужчыны знайшлі 33 тысячы беларускіх і 155 тысяч расійскіх рублёў. Гэта былі грошы ад прадстаўніка камерцыйных структур за своечасовую адгрузку прадукцыі і развязанне іншых пытанняў, кажуць у міліцыі.

Там таксама адзначылі, што на сустрэчы з кліентамі менеджар завода адпраўляў брата. Прычым той забіраў канверт і яшчэ нейкі час ездзіў па Мінску, каб пераканацца, што за ім ніхто не сочыць. Братоў затрымалі ўжо пасля заканчэння іх сустрэчы, абмеркавання дэталяў і перадачы грошай.

Супраць супрацоўніка завода распачатая крымінальная справа. На час следства яго змясцілі ў СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі