За канцэрты без “гастролькі” будуць штрафаваць

Згодна з гэтым дакументам, уводзіцца адміністратыўная адказнасць за арганізацыю і правядзенне канцэртаў без дазволу. Пры гэтым існуюць выключэнні, калі такі дазвол не патрэбны. Звычайным людзям, якія парушаць закон, дадуць штраф да 10 базавых велічынь (сёння гэта 1 мільён 300 тысяч), іпэшнікам — ад 5 да 10 БВ (ад 650 тысяч да 1,3 мільёна), а ў юрыдычных асобаў штрафы могуць быць значнымі — ад 10 да 200 базавых велічынь (то бок, ад 1,3 мільёна да 26 мільёнаў рублёў).



Арганізатары культурна-відовішчнага мерапрыемства не змогуць яго рэкламаваць, пакуль не атрымаюць дазвол на правядзенне. У рэкламе павінны фігураваць звесткі пра арганізатара, у тым ліку яго кантактны тэлефон.





Таксама на афішах павінны будуць указваць, ці прадугледжваецца на канцэрце выкарыстанне фанаграмы. Кошты на квіткі таксама будуць залежаць ад яе: калі артыст працуе пад фанаграму, то кошты павінны быць мінімальнымі, інфармуе БЕЛТА.