За хабар арыштаваны чыноўнік з сферы адукацыі Мінска

За хабар арыштаваны чыноўнік з сферы адукацыі Мінска

За хабар арыштаваны чыноўнік з сферы адукацыі Мінска. Ён быў дырэктарам адной з дзяржаўных устаноў камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама. Як інфармуе прэс-служба Генпракуратуры, у жніўні-верасні мінулага года ён, за заключэнне дамовы на правядзенне будаўніча-рамонтных работ, атрымаў ад дырэктара камерцыйнага прадпрыемства хабар — 20 мільёнаў рублёў.

Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па г. Мінску і Мінскай вобласці распачало крымінальную справу па артыкуле "атрыманне хабару" (ч. 1 арт. 430 Крымінальнага кодэксу). Праводзяцца следчыя і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. Не выключана, што былі і іншыя эпізоды злачыннай дзейнасці падазраванага.

Чыноўніца Мінаблвыканкама пяць гадоў брала хабар за праверкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі