За год продажы новых аўто ў Беларусі знізіліся на 80%
![Продажы аўтамабіляў за год абваліліся на 80% / pixabay.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/auto-0704.jpg.webp?itok=bJyPa0eI)
Продажы аўтамабіляў за год абваліліся на 80% / pixabay.com
У першым квартале 2023 года ў Беларусі прададзена новых легкавых аўто на 80% менш, чым за аналагічны перыяд год таму, паведамляе Беларуская аўтамабільная асацыяцыя.
Агулам было прададзена 2903 машыны: у студзені — 756, у лютым — 945, у сакавіку — 1202.
"Станоўчым фактарам з'яўляецца з'яўленне на беларускім рынку новых брэндаў і мадэляў аўтамабіляў. Але ў той жа час захоўваецца сітуацыя перавышэння пакупніцкага попыту над прапановай", — кажа генеральны дырэктар СЗАТ "БелДжы" Генадзь Свідзерскі.
Лідарам продажаў на беларускім аўтарынку з'яўляецца Geely. На рахунку гэтай маркі — 72% ад усіх прададзеных новых легкавых аўтамабіляў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.