За год ахова мінскага метрапалітэна канфіскавала 5 адзінак зброі

За год ахова мінскага метрапалітэна канфіскавала 5 адзінак зброі

За 2018 год супрацоўнікі метрапалітэна выявілі ў пасажыраў больш за 4000 забароненых да перавозкі прадметаў. 

Як паведамляе прэс-служба метрапалітэна, у іх ліку было 5 адзінак розных відаў зброі, 7 боепрыпасаў, 58 нажоў і 7 кастэтаў, 665 упаковак і 1058 адзінак піратэхнічных вырабаў, а таксама 336 балонаў з газам.

Зафіксавана больш за 600 выпадкаў, калі ў метро знаходзілі безгаспадарныя (згубленыя) прадметы. 907 разоў супрацоўнікі службы бяспекі выклікалі міліцыю, рэагуючы на супрацьпраўныя дзеянні ў метро альбо пасля выяўлення безгаспадарных прадметаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі