За дапамогу следству па справе аб выбуху 4 ліпеня - узнагароджванне

Сталічная міліцыя просіць дапамагчы ў расследаванні выбуху ўначы 4 ліпеня, а таксама ва ўстанаўленні асобаў, датычных дадзенага злачынства. "Калі вы сталі відавочцамі выбуху, альбо знаходзіліся на гала-канцэрце да або пасля гэтага інцыдэнту, і вам вядомыя якія-небудзь дэталі, а таксама калі ў вас ёсць абгрунтаваныя здагадкі на гэта конт, альбо вы валодаеце фота- або відэакадрамі з месца падзеі, просім вас звярнуцца ў ГУУС Мінгарвыканкама" - гаворыцца ў звароце да грамадзянаў, размешчаным на сайце сталічнай міліцыі.

Усіх, хто валодае інфармацыяй, просяць звяртацца па тэлефонах: 227-21-24, 227-44-19, 227-27-12, 200-60-36, 229-40-92, альбо 102.

Таксама можна даслаць інфармацыю на электронны адрас: [email protected]

Прыватнасць і ўзнагароджанне гарантуецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі