За цыгарэты на стэлажах над касамі ў крамах Беларусі будуць штрафаваць

За адкрытую выкладку тытунёвых вырабаў у Беларусі з 1 ліпеня будуць штрафаваць (тады набудуць сілу папраўкі ў антытытунёвы дэкрэт). Пра гэта заявіла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Брэзоўская. Паводле яе слоў, штраф за парушэнне заканадаўства па рэалізацыі тытунёвых вырабаў складзе ад 20 да 50 базавых велічынь (ад 3 млн 600 тысяч рублёў да 9 млн рублёў). Адзначаецца, што мэта новаўвядзення — каб дзеці, падлеткі, моладзь не бачылі адкрытую выкладку цыгарэт.

БЕЛТА інфармуе, што адкрытая выкладка цыгарэт будзе забаронена ў гандлёвых аб'ектах, кіёсках, павільёнах, у аб'ектах грамадскага харчавання. Аднак там будзе вывешаны пералік тытунёвых вырабаў, якія маюцца ў продажу. Гэта можа быць і аркуш фармату А4, альбо электронны носьбіт.

З ліпеня будзе забароненая імітацыя знешняга выгляду тытунёвых вырабаў і выкарыстанне іх найменняў пры вытворчасці тавараў, якія не з'яўляюцца тытунёвымі вырабамі. Калі электронная цыгарэта будзе імітаваць тытунёвы выраб, то яна таксама будзе забаронена да продажу.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі