За чырвоныя "рукі Пушкіна" маладафронтаўца Шаўрова аштрафавалі на 1350 рублёў

За чырвоныя "рукі Пушкіна" маладафронтаўца Шаўрова аштрафавалі на 1350 рублёў

19 траўня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў маладафронтаўца Філіпа Шаўрова вінаватым у хуліганстве і ў пашкоджанні маёмасці. Хлопца аштрафавалі агулам на 1350 рублёў (50 базавых велічыняў).

Гэта цалкам адпавядала пакаранню, якое запрасіла пракурор Маргарыта Курыловіч, перадае Радыё "Свабода".

Шаўрову паводле абвінавачання пагражала да 6 гадоў пазбаўлення волі. Дзяржаўная абвінаваўца заявіла, быццам у судзе было цалкам даказана, што Шаўроў учыніў "злачынства супраць грамадскай маралі".

У апошнім слове хлопец папрасіў прабачэння ў тых, каго яго дзеянні маглі абразіць, паабяцаў так больш не рабіць і знайсці працу.

Здарэнен адбылося ў студзені 2020 года. Скульптуры Аляксандра Пушкіна расфарбавалі рукі ў чырвоны колер. Праз некалькі дзён Філіп Шаўроў сам з'явіўся ў міліцыю і прызнаўся ў зробленым. 

​Таксама Шаўрова вінавацілі, што намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на памятным знаку загінулым супрацоўнікам МУС іністэрства ўнутраных справаў і напісаў "1937" на агароджы помпавай станцыі ў Бараўлянах.

Усю матэрыяльную шкоду ад дзеянняў Філіпа яго жонка кампенсавала яшчэ да суда. 

На судзе Шаўроў часткова прызнаў віну. Ён паведаміў, што дзейнічаў выключна з палітычных прычын. Расфарбоўваючы помнік Пушкіну, заявіў актывіст, ён пратэставаў супраць замежнай палітыкі Расіі, якая імкнецца паглынуць Беларусь.

Бел-чырвона-белы сцяг на помніку загінулым супрацоўнікам МУС хлопец патлумачыў намерам нагадаць дзейным міліцыянтам, што яны мусяць абараняць незалежнасць Беларусі. А ндпіс "1937" непадалёк ад Курапатаў, паводле Шаўрова, гэта "напамін пра найбольш жахлівы год палітычных рэпрэсій у СССР".

Нагадаем, што яшчэ да суда праваабаронцы прызналі Шаўрова палітвязнем. На іх думку, доўгае затрыманне Шаўрова пад вартай да суда было неабгрунтаваным, а тлумачылася выключна палітычнымі прычынамі. Хлопца выпусцілі з-пад варты толькі за два тыдні да суда. Па словах жонкі, ён прыйшоў дадому вельмі хворым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі