За апошнія шэсць дзён у Мінску выпала месячная норма ападкаў

Інфармагенцтва БелаПАН прааналізавала мапы рэсурсу надвор'я meteoinfo.by. 

У абсалютным выяўленні ў сталіцы выпала 81,5 мм ападкаў (г.зн., 81,5 літра вады на квадратны метр тэрыторыі) пры жнівеньскай норме 81 мм. Агулам ад пачатку месяца зафіксавана 88,9 мм ападкаў, або амаль 110% месячнай нормы. Найбольш моцныя дажджы прайшлі днём 12 жніўня (46 мм) і ў ноч на 14 жніўня (26 мм). 

У абласных цэнтрах дажджоў было значна менш. У Брэсце за 14 дзён жніўня зарэгістравана 38,6 мм ападкаў (50,8% месячнай нормы), Гродне — 24,8 мм (33,5%), Віцебску — 23,2 мм (29,7%), Магілёве — 16,4 мм (21,9%), Гомелі — 12 мм (17,9%). Пры гэтым у Магілёве з 21 ліпеня па 8 жніўня не выпала ні кроплі дажджу. 

Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі