За 6 месяцаў Міністэрства абароны здабыла 7 кг золата і 190 кг срэбра
![За 6 месяцаў Міністэрства абароны здабыла 7 кг золата і 190 кг срэбра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mw-dg878_gold_zg_20150304013058.jpg.webp?itok=OhM1tct2)
Каштоўныя металы Мінабароны пастаўляе дзяржаве за кошт ўтылізацыі ўзбраення. "Мы праводзім комплекс мерапрыемстваў па ўтылізацыі ўзбраення, ракет і боепрыпасаў, што дазваляе разгрузіць нашы арсеналы і базы, а таксама пераразмеркаваць запасы, зыходзячы з задач, якія стаяць перад Узброенымі сіламі", ― паведаміў у інтэрв'ю "Белорусской военной газете" начальнік упраўлення ракетна-артылерыйскага ўзбраення. Міністэрства абароны палкоўнік Віталь Шастак.
Паводле яго слоў, у працэсе рэалізацыі праграмы па ўтылізацыі толькі ў 2015 годзе ад вайсковых часцей дзяржава дадаткова атрымала амаль 4800 тон лому чорнага металу, больш 680 тон лому каляровага металу, каля 8 кг золата, амаль 200 кг срэбра, амаль кілаграм плаціны.
У першым паўгоддзі 2016 года адгружана амаль 3000 тон лому чорнага і каляровага металу, у тым ліку больш за 7 кг золата, 190 кг серабра, 400 грам плаціны, паведамляе БелаПАН.