З зямлянкі ў Пензенскай вобласці выйшлі яшчэ трое беларусаў

Грамадзянка Беларусі і двое яе дачок, адной з якіх 1 год і 8 месяцаў, а другой 15 гадоў, выйшлі з зямлянкі ў Пензенскай вобласці.
Пра гэта “Інтэрфаксу” паведаміў віцэ-губернатар вобласці Алег Мельнічэнка. Ён удакладніў, што ў зямлянцы застаюцца 11 чалавек. Усе чатыры дзіцяці, якія з пачатку лістапада былі ў зямлянцы, выйшлі на паверхню.

Нагадаем, у мінулую пятніцу з зямлянкі добраахвотна выйшлі сем сектантак. У аўторак зямлянку пакінулі яшчэ 14 чалавек, пасля таго, як раніцай абрынуліся дзве келлі.