З Партыі БНФ сышоў прэтэндэнт у кандыдаты

Удзельнік выбарчай кампаніі Андрэй Юркоў прыпыніў сваё сяброўства ў Партыі БНФ. Гэтак ён выказаў пратэст супраць выключэння намесніка старшыні партыі Алеся Міхалевіча.
Цяпер ініцыятыўная група Юркова збірае подпісы за яго як за беспартыйнага прэтэндэнта. Паводле яго слоў, ён не адновіць свайго сяброўства, пакуль не будзе скасаваная пастанова аб выключэнні Міхалевіча.

На думку Юркова, кіраўніцтва партыі даўно адмежавалася ад праблем рэгіянальных структур і нічога не робіць для паляпшэння партыйнага іміджу.

“Радыё Свабода”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі