З Новага года значна падаражэюць цыгарэты

Чарговае падаражанне будзе тычыцца практычна ўсіх відаў цыгарэт беларускай і замежнай вытворчасці, інфармуе БЕЛТА.


Максімальна вырастуць у цане цыгарэты Credo (болей чым удвая, да 5800 рублёў за пачак). Меней за ўсё падаражэюць Winston XSence Club Blue і Winston XSence Club Silver (на 3,6% да 14 500 рублёў).



Таксама ўзрастуць кошты на цыгарэты марак Alliance, Camel, Monte Сarlo, Glamour, Pall Mall, Winston, Lucky Strike, LD, Kent, Vogue, West, Dunhill, Davidoff, Richmond, Sobranie. Пры гэтым адна марка цыгарэт — Imperial Classic — са студзеня стане таннейшай на 100 рублёў да 7900 рублёў за пачак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі