З Новага года ў беларускіх бюджэтнікаў зменіцца сістэма аплаты працы

З Новага года ў беларускіх бюджэтнікаў зменіцца сістэма аплаты працы

Ужо з 1 студзеня 2019 года ў Беларусі будзе перагледжаная сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтнага сектара. Пра такую заяву міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, прапаноўваецца 27-разрадную адзіную тарыфную сетку прапануецца замяніць на 17-разрадную. Таксама мяркуецца замяніць тарыфную стаўку на базавую, а яе памер будзе прыроўнены да бюджэту пражытковага мінімуму. Прапаноўваецца адмяніць шматлікія цэнтралізавана прызначаныя выплаты, пашырыць правы кіраўнікоў дзяржорганаў і бюджэтных арганізацый па тарыфікацыі пасадаў з улікам галіновых асаблівасцяў, размежаваць паўнамоцтвы дзяржорганаў і бюджэтных арганізацый у галіне аплаты працы.

Усе гэтыя змены прадугледжваюць значную карэкціроўку заканадаўства. У лютым плануецца ўзгадніць адпаведныя ўказы кіраўніка дзяржавы і пастановы ўрада з усімі галіновымі міністэрствамі і прафсаюзамі і да 1 сакавіка ўнесці ва ўстаноўленым парадку ва ўрад.

Намінальны налічаны сярэдні заробак бюджэтных арганізацый у 2017 годзе склаў 618,7 рубля, у тым ліку ў снежні — 769,4 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі