Вы тут

З наступнага года ўсе сайты дзяржарганізацыяў займеюць беларускую версію

Фото з адкрытых крыніцаў

Усе дзяржаўныя арганізацыі ў наступным годзе мусяць займець беларускамоўную версію сваіх сайтаў. Апроч таго, такія інтэрнэт-старонкі павінны адаптоўвацца для людзей з інваліднасцю зроку, а пры патрэбе таксама будуць ужывацца адна ці некалькі замежных моваў.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства інфармацыі на зварот Партыі БНФ. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў летась у кастрычніку.

На дзьвюх дзяржаўных мовах будуць прадстаўлена інфармацыя пра:

  • асноўныя зьвесткі (назва і структура дзяржаўнага органа, адрас і кантакты, час працы, звесткі пра кіраўніцтва і структуру арганізацыі);
  • адміністрацыйныя працэдуры (найменні працэдураў, парадак падачы заяваў, час разгляду, інфармацыя пра службовых асобаў, час і месца прыёму);
  • тавары (працы, паслугі), якія вырабляе арганізацыя, цэны і тарыфы на іх;
  • формы зваротнай сувязі.

Тэксты прававых актаў і бланкі дадаткова перакладаць на адну з дзяржаўных моваў не будуць — яны публікуюцца на мове прыняцця. Дзвюхмоўе не распаўсюджваецца на навіны сайту — мову для публікацыі кожная арганізацыя будзе вызначаць самастойна, паведаляе Радыё Свабода.