З Мінска прыбяруць усе старыя аўтобусы

Мінгарвыканкам вырашыў зрабіць падарунак Мінску да 940-годдзя - замяніць усе старыя ЛАЗы і “Ікарусы” на новыя Мазы. Ужо з 13 ліпеня ніводзін такі аўтобус не з’явіцца на гарадскім маршруце. Застануцца толькі “Ікарусы”-“гармонікі”, але і іх жадаюць прыбраць.

Па словах інжынера Мінсктранса Уладзіміра Раманава, увосень у сталіцы будуць ездзіць толькі беларускія аўтобусы.

Старыя машыны або спішуць на металалом, або прададуць з аўкцыёну. Звычайна Лазікі купляюць раённыя прадпрыемствы, каб, напрыклад, вазіць працоўных на будоўлю. Але ў сістэме грамадскага транспарта аўтобусаў-“пенсіянераў” больш не будзе.

А да 2011 года старыя аўтобусы заменяць новымі па ўсёй краіне.

“Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі