З Каваленкі і Серабро хочуць зрабіць “злачынную групу”?

На думку віцебскага журналіста Сяргея Серабро, ператрус на яго кватэры ладзіўся, каб знайсці нейкія доказы таго, што ён нейкім чынам спрычыніўся да акцыі, здзейсненай 7 студзеня Сяргеем Каваленкам. Сяржук Серабро, які з’яўляецца галоўным рэдактарам інтэрнэт-выдання “Народныя навіны Віцебску”, сфатаграфаваў сцяг, што Каваленка вывесіў на ёлцы на плошчы Перамогі, і размясціў фотарэпартаж у інтэрнэт-газеце.

Паводле спадара Серабро, падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі абмовіліся, што ў артыкуле Крымінальнага кодэксу, па якім распачатая справа на Каваленку, згадваецца здзяйсненне злачынства “групай асобаў”. Не выключана, што праваахоўныя органы вырашылі далучыць журналіста да гэтай “групы”.

Падчас ператрусу, які ладзілі палкоўнік міліцыі і тры маёры, у Сяргея Серабро забралі два камп’ютары, фотаапарат, флэшку і нават... футарал для дыскаў з лагатыпам Радыё “Свабода”. У той жа дзень невядомыя атакавалі сайт “Народныя навіны Віцебску”, спрабуючы падабраць пароль да панэлі кіравання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі