Вы тут

З ХК "Дынама-Мінск" падпісаў кантракт чэшскі брамнік Дамінік Фурх

Дамінік Фурх / vomske.ru

З хакейным клубам "Дынама-Мінск" падпісаў аднагадовы кантракт чэшскі брамнік Дамінік Фурх, паведамляе hcdinamo.by. Яму 30 гадоў. У мінулым сезоне ён выступаў у Швецыі за клуб "Эрэбру" — 91,8% адбітых кідкоў у 46 матчах.

Фурх — выхаванец пражскай "Славіі". Пасля васьмі сезонаў у яе складзе, ён тры сезоны правёў у омскім "Авангардзе", а пасля перайшоў у чарапавецкую "Северсталь", адкуль у 2019-м падаўся ў Швецыю. Раней брамніка выклікалі ў склад нацыянальнай і алімпійскай зборных Чэхіі.

У мінскага "Дынама" цяпер 5 брамнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.