Хакейнае мінскае "Дынама" цалкам разлічылася з запазычанасцямі перад гульцамі

Хакейнае мінскае "Дынама" цалкам разлічылася з запазычанасцямі перад гульцамі

Хакейнае мінскае "Дынама" цалкам разлічылася з запазычанасцямі перад гульцамі. Пра гэта паведаміў гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў. Фінансава-эканамічную сітуацыю "Дынама" ён пракаментаваў hcdinamo.by.

"Для нас вельмі важна было ўвайсці ў новы сезон без даўгоў — і зараз у мяне ёсць упэўненасць, што так і будзе, — кажа Баскаў. — Клуб пацвердзіў свой статус надзейнага партнёра, які трымае слова і няўхільна выконвае ўсе абяцанні".

Гендырэктар прызнае, што яшчэ засталіся "нязначныя запазычанасці перад падрадчыкамі і пастаўшчыкамі". Яны будуць ліквідаваны "у бліжэйшы час".

Дзмітрый Баскаў згадаў, што клуб перажыў няпростую ў эканамічным плане вясну і цяпер у ім "няма залатых гор". Аднак мінімальныя патрабаванні для ўдзелу ў КХЛ будуць выкананы, запэўніў ён.

Бюджэт ХК "Дынама-Мінск" у значнай ступені будзе фармавацца за кошт "камерцыйных партнёраў", а не "Беларуськалія" (яго падтрымка дасягнула "гістарычнага мінімуму"). Баскаў падкрэслівае, што значэнне дзяржпадтрымкі пастаянна зніжаецца.

Неўзабаве дынамаўцы аб'явяць пра падпісанне пагаднення "з найбольш значным камерцыйным партнёрам на будучы сезон". Таксама ў бліжэйшы час будзе канчаткова сфармаваны склад каманды. Дзмітрый Баскаў упэўнены, што ён будзе "канкурэнтаздольны". Стаўка, як і раней, робіцца "на маладых, таленавітых беларускіх гульцоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі