Вы тут

З Гомеля адкрываюцца прамыя авіярэйсы ў Маскву

Рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень / belarus.nemiga.info

Прамыя авіязносіны паміж Масквой і Гомелем адкрываюцца з 10 лістапада, рэйсы будзе выконваць расійская кампанія Nordwind. 

Рэйсы будуць адбывацца тры разы на тыдзень на самалётах Boeing 737-800NG і Airbus 321-200.

Паляцець з Гомеля ў Маскву можна будзе ў панядзелкі, серады і суботы, час у дарозе — паўтары гадзіны. Цана білета ў адзін бок складае 88 рублёў, у два бакі — 164 рублі.

Як паведамляла Еўрарадыё, авіязносіны паміж Беларуссю і РФ цалкам адноўленыя з 21 верасня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.