З "Дома самагубцаў" у Мінску скінулася яшчэ адна жанчына

З "Дома самагубцаў" у Мінску скінулася яшчэ адна жанчына

У двары дома №8 на вуліцы Няміга ў Мінску было знойдзенае цела жанчыны, якая ўпала з вышыні. Стала вядома, што гэта 17-гадовая дзяўчына. Праверку гэтага выпадку праводзіць Следчы камітэт. Пакуль невядома, было гэта самагубства ці гвалтоўная смерць, як гэта адбылося: выпадкова ці наўмысна, з кватэры ці з даху. 

Двор за домам №8 на Нямізе поўны таполевага пуху. На плітцы, побач з лужынай падсохлай крыві, ляжаць медыцынскія пальчаткі блакітнага колеру. Кроў бачная метрах у шасці ад дома. Пушынкі лётаюць у паветры быццам снег, павольна падаюць на зямлю, збіваюцца ў кучкі і робяцца ярка-чырвонымі.

 

З "Дома самагубцаў" у Мінску скінулася яшчэ адна жанчына

У народзе будынак празваны "Домам самагубцаў". Гэта мінскі аналаг моста "Залатыя вароты" ў Сан-Францыска і нью-ёркскага хмарачоса "Эмпайр-стэйт-білдынг" ― улюбёнае месца для самагубцаў.

З "Дома самагубцаў" у Мінску скінулася яшчэ адна жанчына

Тамтэйшыя жыхаркі побач з суседнім пад’ездам абмяркоўваюць здарэнне. Яны не ведалі жанчыну і не ўпэўненыя, што яна жыхарка гэтага дома. За апошнія некалькі гадоў гэта як мінімум чацвёрты выпадак самагубства ў двары дома №8 па вуліцы Няміга. У 2014 годзе тут знайшлі цела 15-гадовай дзяўчынкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі