З Дахаў скралі дзверы з надпісам "Праца робіць вольным"

Дахаў, размешчаны недалёка ад Мюнхена, — адзін з першых канцлагераў на тэрыторыі Нямеччыны. Ён адкрыўся ў 1933 годзе, праз некалькі тыдняў пасля прыходу Адольфа Гітлера да ўлады. 

Першапачаткова ў Дахаў трымалі палітвязняў, аднак падчас Другой сусветнай вайны ён ператварыўся ў лагер смерці. У ім былі забітыя больш за 40 тысяч габрэяў і цыганоў. 

Дарэчы, такі ж знак ("Arbeit macht Frei" у арыгінале) быў выкрадзены з лагера Асвенцім у Польшчы ў 2009 годзе. Пазней яго знайшлі распілаваным на тры часткі.

Фота — Вікіпедыя

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі