З ЦТ па матэматыцы выгналі 4 абітурыентаў

З ЦТ па матэматыцы выгналі 4 абітурыентаў

З цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы выгналі 4 абітурыентаў. Іх пакаралі за выкарыстанне сродкаў сувязі і за шпаргалкі. У гэтым годзе гэтыя абітурыенты ўжо не змогуць здаваць экзамены, інфармуе БЕЛТА.

ЦТ па матэматыцы прайшло ў нядзелю, 18 чэрвеня. На яго зарэгістравалася каля 51 500 чалавек, не прыйшло 2412 абітурыенты.

Як інфармавала Еўрарадыё, з цэнтралізаванага тэставання па рускай мове было выдалена 20 чалавек. А вось на ЦТ па беларускай мове парушэнняў не было.

20 чэрвеня пройдзе ЦТ па біялогіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі