З ЦТ па матэматыцы выгналі 2 абітурыентаў

З ЦТ па матэматыцы выгналі 2 абітурыентаў

З цэнтралізаванага тэставання па матэматыцы выгналі 2 абітурыентаў. Яны спрабавалі выкарыстаць мабільныя тэлефоны, што забаронена. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Юрый Міксюк. Паводле яго слоў, абодва выпадкі зафіксаваныя ў Гомельскай вобласці. Летась з ЦТ па матэматыцы выгналі 4 чалавек і не толькі за мабільныя тэлефоны, але і за шпаргалкі.

Як інфармавала Еўрарадыё, па падобныя парушэнні з ЦТ па беларускай мове выдалілі 2 чалавек, па рускай мове — 5, па грамадазнаўстве — 3 (дваіх, відаць, за тое, што яны размаўлялі).

На 20 чэрвеня прызначанае ЦТ па біялогіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі