З Беларусі ў Ізраіль без візы можна будзе ездзіць не раней чым у сакавіку

Нагадаем, міжурадавае пагадненне аб адмене віз паміж Беларуссю і Ізраілем было падпісана сёлета 19 верасня. Пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал адзначыў, што візавы рэжым паміж дзвюма краінамі пакуль яшчэ дзейнічае. Ён мяркуе, што многія беларусы няправільна зразумелі ранейшыя паведамленні пра бязвізавы рэжым, які нібыта павінен пачацца праз 90 дзён пасля падпісання.

"Народ выразна адлічыў 90 дзён ад 19 верасня, і мы баімся, што 20 снежня людзі ламануцца на мяжу без віз", — перадае БелаПАН словы амбасадара. Дыпламат кажа, што каля трох дзясяткаў беларусаў набылі пуцёўкі ў Ізраіль, але не звярнуліся па візы.

Па словах Шагада, бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ізраілем ўсталюецца праз 90 дзён пасля таго, як гэты дакумент ратыфікуюць парламенты абедзвюх краін. Дыпламат спадзяецца, што кнесэт паспее ратыфікаваць дамову яшчэ ў снежні. І тады ў сакавіку запрацуе бязвізавы рэжым.

Фота — СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі