З баранавіцкай бальніцы збег пацыент, яго шукае міліцыя

З баранавіцкай бальніцы збег пацыент, яго шукае міліцыя

З гарадской бальніцы ў Баранавічах збег пацыент. 62-гадовы мужчына знаходзіўся на лячэнні ў аддзяленні неўралогіі. Здарэнне адбылося яшчэ 28 снежня. Каля 12:30 пацыент выйшаў з будынка і назад не вярнуўся. Яго месцазнаходжанне невядомае. Мабільнага тэлефона ў мужчыны з сабой не было, інфармуе "Наш край".

Дзяжурны лекар паведаміў пра знікненне пацыента ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі