З 14 чэрвеня пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне

Цэнтралізаванае тэставанне — асноўны этап уступнай кампаніі — пачынаецца ў Беларусі з 14 чэрвеня. Яно працягнецца да 30 чэрвеня.
Выпрабаванні па ўсіх прадметах ва ўсе дні будуць пачынацца адначасова — у 11.00. Мінадукацыі папярэджвае, што ў выпадку выяўлення выкарыстання ўдзельнікамі цэнтралізаванага тэставання розных прыстасаванняў сувязі абітурыенты будуць пазбаўлены магчымасці здаць іспыты.

БЕЛТА адзначае, што сёлета сярод лідэраў — матэматыка, якую захацелі здаваць больш за 118 тысяч чалавек, і руская мова — больш за 105 тысяч. На тэставанне па беларускай мове зарэгістравалася больш за 67 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі