Вы тут

З 1 сакавіка Кіпр пачне прымаць турыстаў з Беларусі

На Кіпры / pixabay.com

З 1 сакавіка Кіпр пачне прымаць турыстаў з Беларусі. Інфармацыя пра гэта апублікавана на сайце кіпрскага ўраду. Турыстам трэба будзе двойчы здаць ПЦР-тэсты, каб засведчыць, што яны не заражаныя каранавірусам: за трое сутак да прыезду і непасрэдна ў аэрапорце на Кіпры (па некаторых звестках, ён каштуе 30-40 еўра). Самаізаляцыя для беларусаў, як і для грамадзян Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Ізраіля, Іарданііі, Егіпта, Лівана, Расіі, Саудаўскай Аравіі, Украіны не прадугледжана (гэтыя краіны трапілі ў "чырвоны" спіс).

З-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса Кіпр у пачатку вясны 2020-га закрыў сваю паветраную прастору. У чэрвені краіна стала паступова "адкрывацца". Чакаецца, што "Белавія" адновіць палёты на Кіпр ужо ў снежні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.