З 1 сакавіка даражэюць некаторыя віды цыгарэт

З 1 сакавіка даражэюць некаторыя віды цыгарэт

У Беларусі з 1 сакавіка даражэюць некаторыя віды цыгарэт, інфармуе БЕЛТА.

Сярод прадукцыі ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" павысяцца цэны на Rothmans Demi Click Exclusive (на 20 капеек) і Rothmans Demi Click Purple (на 5 капеек).

У ТАА "Тытунь-інвест" на 2 капейкі падаражэюць некаторыя віды цыгарэт LD, Sobranie, а таксама Camel Blue, Camel Filters, Winston XSlims Green Impulse, Winston Super Slims Blue, Winston Super Slims Silver і Winston Super Slims Menthol, Winston XS Blue, Winston XS Silver і Winston XS Purple Impulse. На 4 капейкі больш давядзецца заплаціць за цыгарэты Monte Carlo Red, Monte Carlo Blue, Monte Carlo Azure. Даражэйшымі на 3 капейкі стануць Monte Carlo Super Slims Intrigue, Monte Carlo Super Slims Fantasy, Monte Carlo Super Slims Fresh, Monte Carlo Evo Impulse, Monte Carlo Evo Blue, Monte Carlo Evo Silver. Кошты на цыгарэты Camel Compact Аctivate Purple і Winston Silver вырастуць на 5 капеек.

Сярод цыгарэт, што экспартуе кампанія "Беларусьгандаль", даражэйшымі на 2 капейкі стануць Winston XS Purple Impulse.

Кампанія "Энерга-оіл" на сваю прадукцыю кошты падымаць не будзе.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц змяняць рознічныя цэны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі