З 1-га ліпеня цыгарэты ў Беларусі падаражэюць ад 0,6 да 17,5%

Міністэрства па падатках і зборах паведамляе, што з 1 ліпеня падаражэюць многія віды цыгарэт. 

На 0,6—5,9% (50—800 рублёў) падымецца кошт на асобныя віды цыгарэтаў вытворчасці ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”. У прыватнасці, падаражэюць цыгарэты марак “Кронан”, “Магнат”, “Мінск”, “Прэм’ер”, “Фэст”, “Credo”, “NZ”, “Queen”, “Alliance”, “Monte Carlo”, “Velvet”, “Luckies”, “Glamour”, “Oscar”, асобныя віды “Pall Mall”, “Vogue”, “Winston”, “Kent” і іншыя.

Некаторыя віды цыгарэт вытворчасці ТАА “Тытунь-інвест” падаражэюць ад 50 да 2,2 тысяч рублёў (на 0,6—17,5%). Падымецца кошт на “Magna”, “LD”, “Monte Carlo”, “Golden Gate”, “West”, “Mild Seven”, “Camel”, “Winston”, “Glamour” і інш.

З імпартуемых у Беларусь падаражэюць цыгарэты “Sobranie”, “Dunhill”, “Camel”, “Davidoff”. Кошты на іх вырастуць на 1 тысячу рублёў 2—5,5%.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.

Фота: bobr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі